| zgublenaja ( @ 2007-03-22 23:55:00 |
Пра імёны
Імёны наўкола верцяцца - да, як цунамі - тваё слова, як і заўжды жывейшае за ўсе нашыя думкі. Імёны Зміцера, Іванкі, Крыстафа, Старэйшага. Імёны і знакі. Квіткі на суботу, аўтастоп на нядзелю... Я хачу да бога. Я хачу адсюль, ад бруду, ад гразі, ад раўна- і крыва- душша міліцыі, ад гэтых бясконцых спрэчак і сварак з сябрамі і пярэваратнямі-несябрамі, ад прапаленых рук і ізноў крывавых бінтоў на руках, ад даставучага мабільнага. Я хачу ў Фарны, хачу на дарогу, хачу на вецер. Але мушу быць на пляцы. На Пляцы Волі ў Дзень Волі. Таму што інакш не мае быць.
Як ніколі моташна і паскудна. Паскудна ад таго, што веры не стае, што слабасць у душы, што не такая, якой павінна быць. Што не з вераю, але з нянавісцю.
Прыгожыя ЖЖ патрыётаў, такія ўсе моцныя, такія то ўсе героі. Але ж ніхто ня піша, што страшна - да, страшна. Танюшка пасля Акрэсціна шчэ доўга ўначы ад жахаў крычала - чорныя сцены сніла. І ніхто не піша, як гэты жах вытравіць. І ніхто не скажа, як перад 19-м імшу на каленях стаялі. Кожны страх прыкрывае, хавае, як нешта брыдкае, як ненатуральнае. Пашка крычыць - то ж беларусы мы, Дашка распінаецца - за будучыню шчаслівую... Толькі Ян моўчкі ўсміхаецца. Ён ведае. Ён усё ведае. Дзякуй, Ян. Я ўсё адно буду. Бо разам.