zgublenaja ([info]zgublenaja) wrote,
@ 2007-04-20 22:48:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Пра ўласную нікчэмнасць і краіну Зазяркалле
За дзвярыма пашарпанага Менскага будынку ў цэнтры горада, на якім шмат абяцаючы надпіс "Беларуская акадэмія мастацтваў", жыве Зазяркалле. Там жывуць чэшырскія каты, палымнеючыя вочы, дакладна-недакладныя рухі, трымцеючыя галасы і гукі. Там вельмі шмат жыве і працуе гукаў, высокіх і схуднелых, у шаўковых намітках і ў лапцях на босую нагу. І рук таксама многа. За дзвюма лесвіцамі і вяртушкаю-пропускам пасяліліся камкі вуголля - вострага, мяккага, гарачага, ледзянога, попельнага. Рознага.

Я глядзела паўз галовы на дваіх - абодва акторы, абодва срэбныя, абодва палымнеюць. Яны розныя ў гэтым жыццёвым увасабленні і ненатуральна не-побач на сцэне.

"Коласу слава, слава Купалу, але дзе мейсца тут для цябе?"... падумалася мне на выхадзе з чароўнага сусвету стандартна-хворых і нефарматна-геніяльных...



Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…