zgublenaja ([info]zgublenaja) wrote,
@ 2007-08-12 23:12:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Пра стэнд БРПО))
Сястра мая - педагог-арганізатар. У гімназіі. Беларускамоўны педагог-арганізатар)) Да яе можна зайсці выпадкова ў кабінет і пачуць на ўсю катушку "Песні свабоды") Народ смяецца, сцябецца, хаваецца ад праверак.

На гэты год праверка загадала зрабіць стэнды для ўсіх арганізацый, што працуюць на базе гімназіі. Рабілі сёння для БРПО (піянеры). З матэрыялаў былі фанера, лён розных колераў, пробка. Мы не хацелі!! 8) Праўда!! ;)) Атрымалася дошка, абцягнутая чырвоным ільном, досыць шчыльнага ткацтва, з дзвюх кромак - белы кант з бахрамой рэдкага ткацтва, завершаны вялікаю белай ільняной кветкай, на асноўным цэнтры - 7 белых лістоў з інфармацыяй пра БРПО, зверху назва дружыны з карычнева-сіняй пробкі, аздобленая белымі ільнянымі ніткамі, выцягнутымі з бахрамы.

Калі ўсталі і глянулі на стэнд зверху, ад шоку зарагаталі - стэнд атрымаўся натуральна бел-чырвона-белы))) У гімназію. У кабінет завуча па выхаваўча-ідэалагічнай працы_)))) З беларускамоўным педагогам-арганізатарам))) Вырашылі дадаць рамкі да інфармацыйных лістоў з ружовага ільну вельмі разрэджанага ткацтва. Ціпа маскіроўка:))))) Жарты жартамі, блін, а вось што на гэта праверка скажа:))))



Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…