zgublenaja ([info]zgublenaja) wrote,
@ 2007-09-19 00:54:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current music:Менск і Мінск

Пра вялікія гарады
Вялікія гарады, вялікія вуліцы. Рушыш па праспекце, рука цягнецца за мабільным. "Прывітанне, ты дзе? Позна будзеш? я тады адпраўлю на мыла, ты паглядзіш". А было прайсці - чатыры прыпынкі, 10 хвілін запаволенай хады па асеннім лісці. Дамафоны, каробкі кватэр, адна на адну - як ў абутковай краме. Вам які памер? - мне 40, але можна 39 паспрабаваць. Вам які паверх? Ўсё роўна, абы цёпла было. Можна і трэці, я пешшу прайду. Трое дзвярэй, 15 ключэй, аўтаадказчык-аутлук-аська-дайрык-сінглс.ру-мікравалноўка-электрычны імбрык-электрычны абагравацель-мабільны на падзарадку-батарэйкі з флэшкі таксама. Зноў мабільны, і "Вітай, я дома, лаві на мыле, адправіла". Усмешка з нахіленай галавою ; ))))) Дабранач, сонейка. 18 стукаў, з іх два "Шыфт" і адзін "Прабел". Калі я згублю голас на выходны, я не заўважу - аська прыме мяне і такой. І мне будзе здавацца, што я жывая.

Ты зойдзеш у мой пакой і скажаш "прывітанне". А рукі пацягнуцца на ФЫВА і ОЛДЖ, каб сказаць табе "добры дзень, сястрычка, дзякуй, што ты прыехала". Кропка-інтэр.

Вялікія гарады...




Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…